Агучаная версія ратавальнікаў пра пачатак пажару ў “Зімовай вішні”
Агучаная версія ратавальнікаў пра пачатак пажару ў чатырохпавярховым гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” ў Кемераве. 25 сакавіка там загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.
Як інфармуе РІА “Навіны”, па версіі МНС Расіі (яна папярэдняя), узгаранне адбылося пасля кароткага замыкання над гульнявой зонай. Прычынай магло стаць вялікае пераходнае супраціўленне ці перагрузка вядучых частак лямпы. Расплаўленая вогненная вадкасць са свяцільні і патрапіла зверху ў паралонавую яму (басейн). У аўтаматычнай сістэме тушэння не было вады — вадаправод, які ішоў з вуліцы, перакрылі з-за марозаў. Да таго ж не была адключаная вентыляцыя, што паспрыяла распаўсюду агню.
Ратавальнікі адзначаюць, што ўсе шляхі эвакуацыі ў гандлёвым цэнтры былі заблакаваныя гаручымі таксічнымі прадметамі, якія ўтрымлівалі хлорысты вадарод. Аўтаматычная пажарная сігналізацыя не працавала, а ўручную пасля пачатку пажару яе не ўключыў ахоўнік. Пажарныя прыбылі да “Зімовай вішні” праз 7 хвілін пасля атрымання паведамлення пра здарэнне. Ратавальнікі падлічылі, што ўсе шляхі эвакуацыі ў гандлёвым цэнтры былі заблакаваныя праз 5 хвілін 4 секунды.
Падчас расследавання трагедыі арыштавалі восем чалавек, у адстаўку з пасады губернатара пайшоў Аман Тулееў.