Акцыяніста Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі ў Францыі
Арышт Аляксея Кузьміча
У Францыі зноў арыштаваны беларускі перформер Аляксей Кузьміч. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках акцыяніста.
Кузьміча вінавацяць па крымінальным артыкуле: вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры, які з'яўляецца культурным здабыткам Францыі.
У суботу ў сацсетках з'явілася відэа з перформансу беларуса: ён прымаляваў тэстыкулы Вандомскай калоне ў цэнтры Парыжа.
Два месяцы таму Кузьміча ўжо арыштоўвалі ў Францыі за перформанс з раскопваннем магілы ван Гога.
@euroradio.lite Кузьміч зноў паказаў свой перформанс. З Вандомскай калоны ў Парыжы беларускі мастак зрабіў... вялікі палавы орган. Як вам? #беларусь #кузьміч #мастацтва #ціктокпабеларуску #беларускіярэкамендацыі #тиктокбеларусь ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.