Акрываўлены лось напаў на вёску пад Бабруйскам (фота)
Сёння раніцай вялікі лось з акрываўленымі рагамі напаў на вёску Стасеўка Бабруйскага раёна. Дзікі звер бегаў па вуліцах і ламаў драўляныя платы. Як адзначае сайт Бабруйскага МНС, сваімі неадэкватнымі паводзінамі ён
замінаў мясцовым жыхарам выганяць кароў на пашу. Пасля доўгіх прагулак
лось апынуўся на адным з падворкаў, дзе раптоўна памёр. У цяперашні час
ветэрынарныя службы даследуюць узоры мяса і шкуры дзікай жывёліны.