Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка асуджаны на 15 сутак арышту
На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны судом Цэнтральнага раёна сталіцы адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, актывіст аргкамітэту руху “За свабоду” Алесь Таўстыка. Яго затрымалі сёння ў Мінску і пакаралі за актыўны ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Падчас судовага разгляду справы ў Таўстыкі пагоршыўся стан здароўя, і
міліцыянты абяцалі выклікаць яму "хуткую дапамогу" ў Цэнтральны РАУС,
куды прадпрымальніка павязуць перад адпраўкай у ізалятар, паведамляе
прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.
Нагадаем, цяпер за кратамі знаходзіцца некалькі лідэраў прадпрымальніцкага руху — Анатоль Шумчанка, Аляксандр Макаеў, Сяргей Парсюкевіч, асуджаных на 15 сутак арышту.
Нагадаем, цяпер за кратамі знаходзіцца некалькі лідэраў прадпрымальніцкага руху — Анатоль Шумчанка, Аляксандр Макаеў, Сяргей Парсюкевіч, асуджаных на 15 сутак арышту.