Актывіста "Маладога Фронту" Юльяна Місюкевіча з экзамена забралі ў КДБ

У дадзены момант маладафронтавец Юльян Місюкевіч знаходзіцца ў Камітэте дзяржаўнай бяспекі. Як паспеў паведаміць хлопец сваім сябрам, ён літаральна здаў экзамен ва ўніверсітэце, як яго адтуль забралі супрацоўнікі КДБ. Верагодна, што зараз Місюкевіча дапытваюць у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. Іншых акалічнасцяў пакуль невядома, паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі