Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш

Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш

Актывістку Femen, што агалілася перад Лукашэнкам і Парашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш. З таго часу, як яна правяла акцыю перад прэзідэнтамі, сувязі з ёй няма, распавяла Еўрарадыё лідар Femen Ганна Гуцол:

"Мы не ведаем, дзе яна і што з ёй зараз адбываецца", — сказала Ганна Гуцол.

Анжаліна Дзіаш — грамадзянка Украіны. Яна скончыла Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Драгаманава. У Femen з 2009 года.

Дзіаш была заўважаная шмат у якіх акцыях руху. У 2016 годзе яна спрабавала разбіць фрагмент Берлінскай сцяны, прывезены у Кіеў.

Акцыя Анжаліны Дзіаш была першай пасля доўгага перапынку, якую Femen правялі ва Украіне. Па словах Ганны Гуцол, агаляючыся перад Лукашэнкам, Дзіаш помсціла за выкраданне актывістак руху ў Мінску ў 2011 годзе.

Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш
Фота са старонкі Анжаліны Дзіаш у FB.

Інста Анджаліны Дзіаш

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі