Акустычны міні-канцэрт і інтэрв'ю Akute ў студыі Еўрарадыё (відэа)

Акустычны міні-канцэрт і інтэрв'ю Akute ў студыі Еўрарадыё (відэа)

Цягам мінулага года гурт часткова змяніў склад — да каманды дадаліся бубначка Вікі Фэйтс і Арцём Кузняцоў (ён жа DJ Pryzma), які па словах музыкаў, удзельнічае ў запісе новага альбома і адказвае за яго электроннае гучанне. І менавіта такім ён і павінен быць — "меней рокавым, а больш электронным", папярэдзіў нас басіст Akute Раман Жыгараў. У якасці прыклада на Еўрарадыё быў прэзентаваны “адзін з цэнтральных трэкаў” будучай пласцінкі — “O Boža Moj”.

Новы альбом Akute з’явіцца не раней за восень, а вось распытаць пра яго і не толькі можна ўжо цяпер. Свае пытанні ўсе жадаючыя дасылалі да 13.00 11 снежня. Назбіралася іх вельмі шмат, і музыкі адказалі на ўсё. Аўтары двух пытанняў (Андрэй Марозаў і Уладзімір Летаў) атрымалі запрашальнікі на мінскі канцэрт ў межах тура “Усё павернецца” 11 снежня ў мінскім клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі