Алег Гайдукевіч: "Навошта даваць 15 сутак баскетбалістцы Алене Леўчанка?"

Алег Гайдукевіч: "Навошта даваць 15 сутак баскетбалістцы Алене Леўчанка?"

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч пракаментаваў затрыманне знакамітай беларускай баскетбалісткі Алены Леўчанка. Яна адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

"Навошта даваць 15 сутак баскетбалістцы Алене Леўчанка?піша Гайдукевіч на сваёй старонцы ў Facebook. — "Дзе індывідуальны падыход? Яна не бегала з каменем. Дзе ўдумлівая праца з людзьмі?".

Алег Гайдукевіч прыводзіць яшчэ некалькі прыкладаў звальнення іншадумцаў і працягвае: "Самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі — гэта людзі. І яны павінны адчуваць гэта!". Дэпутат звяртаецца да чыноўнікаў: "Прачніцеся, чыноўнікі, думаеце як дзяржаўнікі! З людзьмі трэба ўмець працаваць".

А пакуль, адзначае Гайдукевіч, яму не падабаецца, як уладамі прымаюцца некаторыя рашэнні. "Чыноўнікі хочуць, каб усе былі аднаго меркавання? — пытаецца ён. — Навошта? Гэта ж кепска і недальнадачна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі