Алег Хаменка дае ўзнагароду за найлепшы карнавальны касцюм
Лідэр гурта “Палац” задумаў зрабіць канцэрт-карнавал і абяцае ўзнагароду за самы прыгожы святочны строй.
“Традыцыя каляднага карнавалу, святочнага маскіравання, на жаль захавалася ў Беларусі толькі ў вясковым асяроддзі. Відавочна, што гэтую традыцыю трэба адраджаць. І адраджаць у сучасных, гарадскіх, клубных умовах”, — упэўнены Алег Хаменка.
Сапраўдны беларускі карнавал мяркуецца правесці якраз на канцэрце гурта “Палац” 6 студзеня ў клубе Re:Public. Музыка прапануе закласці новую традыцыю і запрашае ўсіх прыходзіць у святочных строях абсалютна адвольнага фармату — кожны вольны апрануцца так, як толькі дазволіць яго фантазія.
За найлепшы святочны касцюм вечара Хаменка абяцае грашовы прыз у памеры 1 000 000 беларускіх рублёў, паведамляе Tuzin.fm