Алег Воўчак хоча, каб суд назваў сапраўднае імя Ксенафонта Суперфасфатава

Юрыст Алег Воўчак збіраецца падаць у суд на газету "Советская Белоруссия" з-за надрукаванага артыкула, падпісанага псеўданімам "Ксенафонт Суперфасфатаў". Па словах Воўчака ў артыкуле акрамя гонару трагічна загінулай праваабаронцы Яны Паляковай закрануты і яго гонар. Алег Воўчак: "Я падаю пазоў не ў абарону гонару Яны Паляковай, а ў абарону свайго гонару. Таму што у гэтым артыкуле і мой гонар закранулі. Паралельна паўстане пытанне і аб Яне, але перад гэтым трэба з яе маці паразмаўляць. Таму што яна мае права прадстаўляць інтарэсы дачкі".

Алег Воўчак спадзяецца, што праз суд можна будзе дазнацца сапраўднае імя Ксенафонта Суперфасфатава.

Алег Воўчак: "Паводле закону аб СМІ суд павінен даведацца аб тым, хто хаваецца за псеўданімам. Гэта будзе ўжо не першы прэцэдэнт, калі падчас судовага працэсу дазнаюцца, хто і як рыхтаваў артыкулы".

Нагадаем, 36-гадовая Яна Палякова павесілася ў ноч на 7 сакавіка ў Салігорску. Якраз напярэдадні выйшла публікацыя ў "Советской Белорусии" артыкула пад псеўданімам Ксенафонта Суперфасфатава. Юрыстка па прафесіі, Палякова з'яўлялася актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі і ўваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай на парламенцкіх выбарах 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі