Алексіевіч: таленавіты хлопец хай ідзе ў "Мастацкую літаратуру"

Алексіевіч: таленавіты хлопец хай ідзе ў "Мастацкую літаратуру"

Святлана Алексіевіч спадзяецца, што затрымка з выдачай ліцэнзіі яе выдавецтву "Пфляўмбаўм" не тлумачыцца палітычнымі прычынамі. Пра гэта яна распавяла ў гутарцы з журналістам Еўрарадыё Змітром Лукашуком 16 студзеня. Як распавядала Еўрарадыё, выдавецтва "Пфляўмбаўм" ужо двойчы не змагло атрымаць ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць. 

"Будзем верыць, што гэта праз нейкі дробязі. Я б не хацела думаць, што дзяржава зацікаўленая ў скандале, звязаным з маім імем", — заявіла нобелеўская лаўрэатка. 

Алексіевіч называе заснаванне чыста жаночага выдавецтва прыгожай ідэяй. 

Журналіст пацікавіўся, ці змогуць у выдавецтве Алексіевіч надрукавацца мужчыны: "Прыйдзе таленавіты хлопец і скажа: Святлана Аляксандраўна, хачу толькі ў вас друкавацца?"

"Хай ідзе ў "Мастацкую літаратуру", — адказала пісьменніца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі