Алена Богдан зноў выказала спачуванні сваякам памерлых ад каранавіруса
Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан зноў выказала спачуванні сваякам памерлых ад каранавіруса. Упершыню гэта здарылася 24 красавіка, калі памерлых было 63. Цяпер іх ужо 151. Богдан другі раз выказала спачуванні 14 траўня ў эфіры тэлеканала СТБ.
"Дазвольце выказаць словы спачування сваякам, родным пацыентаў, якія сышлі, тых, каму мы шчыра стараліся, але не змаглі дапамагчы, — гаварыла намеснік міністра. — Мы выкарыстоўваем усё, што толькі магчыма...".
Па словах Алены Богдан, спецыялісты аналізуюць кожную няўдачу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.