Алесь Зарэмбюк абвешчаны ў міжнародны вышук? (фота)

Актывіст руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык зможа атрымаць сканфіскаваныя падчас ператрусу рэчы не пазней як праз тры гады. Пра гэта паведаміў пракурор Мастоўскага раёна Ўладзімір Гук у адказ на скаргу актывіста.  Па словах пракурора, пакуль яшчэ нельга зрабіць выснову, што рэчы не маюць ніякага дачынення да нейкага здзейсненага злачынства. Акрамя таго, Гук паведаміў, што крымінальная справа супраць Алеся Зарэмбюка, у межах якой адбыўся ператрус у Трафімчыка, прыпыненая "да атрымання адказаў на міжнародныя даручэнні".

Нагадаем, што ператрус у Трафімчыка адбыўся сёлета 22 красавіка. Супрацоўнікі КДБ зладзілі яго ў рамках расследавання крымінальнай справы супраць Алеся Зарэмбюка, якога вінавацяць у махлярстве. З кватэры Трафімчыка былі сканфіскаваныя прынтар, цвёрдыя дыскі кампутара, а таксама некалькі дзясяткаў дыскаў з музыкай і фільмамі і шмат розных папераў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі