Алімпіяду ўсё ж паказваюць па БТ, не маючы тэлеправоў

БТ нечакана паказала заплыў з удзелам беларускі

БТ нечакана паказала заплыў з удзелам беларускі / Кадр з відэа

Алімпіяду усё ж паказваюць па БТ. Без тэлеправоў і толькі тое, што падабаецца прапагандыстам. На гэта звярнула ўвагу @tribuna_by.

Заплыў, на якім беларуска Аліна Змушка выйшла ў фінал, нечакана цалкам з'явіўся ў выпуску навінаў у перапынку матча футбольнага Кубка Беларусі паміж БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ". Лога канала "Еўраспорт" сарамліва заблёрылі і закрылі плашкай "Беларусь 5". І дадалі ўласнага каментатара.

Белтэлерадыёкампанія магла набыць правы на паказ Алімпійскіх гульняў у Парыжы, але, падобна, сама ад гэтага адмовілася. Цяпер вось паціху крадзе карцінку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі