Алкаголь не будуць прадаваць праз выпускныя у Гродна і некаторых раёнах вобласці

Ну не сварыцеся вы так, абмежаванні падоўжацца менш за суткі!

Ну не сварыцеся вы так, абмежаванні падоўжацца менш за суткі! / dneprovec.by

Абмежаванні на продаж алкаголю ў дні выпускнога вечара ўвялі ў Гродна і некаторых раёнах вобласці — Дзятлаўскім, Лідскім і Слонімскім. Рашэнні мясцовых выканкамаў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Забарона будзе доўжыцца менш за суткі, яна пачне дзейнічаць ад 18-ай гадзіны вечара 14 чэрвеня і скончыцца а 8-ай ранку 15 чэрвеня.

На гэты час прыпыняецца продаж алкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш. У кафэ, барах і рэстаранах алкаголь на разліў прадаваць па-ранейшаму будуць, гэтых устаноў "сухі закон" не кране.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі