Аляксандр Дэпла атрымаў 2 статуэткі за адзін вечар
Саўндтрэк да фільма "Атэль "Гранд Будапешт" ўзяў узнагароды "Грэмі" і "БАФТу".
Французскі кампазітар Аляксандр Дэпла ў чарговы раз замацаваў свае пазіцыі перад "Оскарам", атрымаўшы адразу 2 прэміі за адзін вечар: "Грэмі" і "БАФТА" за аўндтрэк да фільма "Атэль "Гранд Будапешт".
Прычым, галоўную брытанскую ўзнагароду Дэпла "увёў" у сваіх галоўных оскараўскіх канкурэнтаў, Ханса Цымера, які напісаў музыку да "Інтэрстэлара" і Ёхана Ёхансана. аўтара саўнд-трэка да "Сусвету Стывена Хокінга".
На прыз Амерыканскай кінаакадэміі парыжанін Дэпла сёлета прэтэндуе дзякуючы адразу двум фільмам: апроч "Атэль "Гранд Будапешт", кампазітар стварыў музыку да стужкі "Гульня ў імітацыю", якая таксама прэтэндуе на "Оскар".
Паводле: zvuki.ru
Фота: www.iskusstvo.tv