Ці можна карыстацца планшэтам замест падручніка ў школе? Адказ чыноўнікаў

Ці можна карыстацца планшэтам у школе?

 

Ці можна карыстацца планшэтам у школе?

  / olehadash.com

У камітэце адукацыі Мінгарвыканкама распавялі, што цалкам замяніць планшэтам падручнікі не атрымаецца. Але можна гэта зрабіць часткова.

Планшэт можа быць выкарыстаны на ўроку толькі ў якасці кнігі і пажадана не на кожным занятку, каб не нанесці шкоду зроку.

"У асобных выпадках, звязаных, напрыклад, са станам здароўя дзіцяці, планшэт можа стаць прымальнай заменай некалькіх падручнікаў. Але выкарыстоўваць яго проста як сучасны сродак візуалізацыі на пастаяннай аснове мы б усё ж такі не раілі", — патлумачылі ў ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі