Святлана Ціханоўская распавяла, навошта ляціць ў ЗША
Святлана Ціханоўская
22 верасня пачнецца афіцыйы візіт Святланы Ціханоўскай у Злучаных Штатах Амерыкі.
Пра гэта прадстаўніца дэмакратычных сілаў Беларусі распавяла ў сваім тэлеграм-канале.
“Галоўная мэта паездкі — удзел у Генеральнай асамблеі ААН. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь на міжнародны парадак дня, узняць актуальныя для беларусаў пытанні, а таксама вырашыць практычныя праблемы.
Гэта тычыцца і легалізацыі за мяжой, і дапамогі рэпрэсаваным, і падтрымкі незалежных медыя.
Каб вывесці Беларусь з крызісу, нам патрэбна падтрымка вялікіх краінаў і міжнародных арганізацыяў. Я правяду шэраг двухбаковых сустрэчаў, але будуць і закрытыя перамовы. Разам з прадстаўнікамі Еўрасаюза мы правядзем слуханні па палітвязнях.
Удзел возмуць міністры замежных справаў шэрагу еўрапейскіх краінаў, Мы абмяркуем не толькі шляхі вызвалення палітвязняў, але і спосабы падрымкі тых, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў.
Пасля Генасамблеі я накіруюся ў Вашынгтон, а потым у Філадэлфію і Чыкага. І вядома я сустрэнуся з мясцовымі беларусамі, а гэта, як вы ведаеце, мая любімая частка кожнага візіту. Я буду трымаць вас у курсе па выніках усіх сустрэчаў.
Жыве Беларусь!”
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.