Аляксандр Глеб: Да канца сезона я застаюся ў БАТЭ


У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Глеб выказаў упэўненасць, што зробіць гэта ў бліжэйшы час. Тым больш, што перайсці ў іншы клуб у яго не атрымалася.



"Не хачу пра гэта разважаць, — цытуе словы футбаліста "Прессбол". — Таму што не атрымалася. Варыянты ёсць заўсёды. Былі яны і цяпер. Але дзесьці не дамовіліся, дзесьці не зраслося з іншых прычынаў. Да канца сезона я застаюся ў БАТЭ".


Нагадаем, Аляксандру Глебу 32 гады. У 17 гадоў ён падпісаў кантракт з БАТЭ, у 2000-м з'ехаў гуляць у Нямеччыну. Зорным часам Глеба было яго выступленне ў 2005-2008 гадах за лонданскі "Арсенал". У "Барселоне" ён не замацаваўся, і пасля некалькі гадоў гуляў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Расіі, а з 2012-га — ў БАТЭ.
 

Фота — bymedia.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі