Аляксандр Глеб — у дзясятцы найдаражэйшых футбалістаў у гісторыі "Арсенала"

Лонданскі "Арсенал" ніколі не вылучаўся наяўнасцю вялікіх сум для набыцця гульцоў. Аднак сёлета ў апошні дзень трансфернага акна клуб можа выдаткаваць нават 100 мільёнаў еўра на новых гульцоў.



Польскі сайт eurosport.onet.pl склаў рэйтынг найбольш дарагіх набыткаў “Арсенала” за ўвесь час існавання клуба. На дзявятым месцы ў рэйтынгу апынуўся беларус Аляксандр Глеб. Ён перайшоў у клуб за 15 мільёнаў еўра з нямецкага "Штутгарта".



На першым месцы знаходзіцца Месут Азіл з “Рэала”. Клубы заключылі 2 верасня дамоўленасць пра пераход гульца ў “Арсенал” за 47 мільёнаў еўра.



Фота — footballtop.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі