Аляксандр Казулін выйшаў з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін выйшаў з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэнне ганаровы старшыня партыі агучыў 21 снежня на паседжанні Цэнтральнага камітэта БСДП (Грамада). У сваім выступе былы палітвязень заявіў, што выходзіць з партыі і хуткім часам пачынае паездкі па краіне.

Пра свой выхад з партыі заявілі таксама на паседжанні ЦК партыі з Аляксей Кароль і Ўладзімір Нісцюк.

У каментары агенцтву БелаПАН лідэр БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч адзначыў, што, на яго думку, сур'ёзных матываў свайго выхаду з партыі Аляксандр Казулін не прадставіў. Прамова, па словах А.Ляўковіча, ішла аб тым, каб ніхто не падумаў, што А.Казулін мае намер раскалоць партыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі