Аляксандр Макаеў просіць вызваліць пад заклад палітвязня Андрэя Кіма
Вызваліць пад заклад моладзевага актывіста Андрэя Кіма просіць Генпракуратуру актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў. Нагадаем, 22-гадовы Андрэй Кім быў затрыманы 21 студзеня за ўдзел у
акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску. Пасля адбыцця 10-суткавага
арышту ён не быў вызвалены.
У дачыненні да Кіма распачалі крымінальную справу за ўжыццё гвалту альбо пагрозу яго ўжыцця ў адносінах да супрацоўніка міліцыі. Яму пагражае да шасці гадоў турмы. Цяпер Кім знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага.
"Я даў ім гарантыі, што, калі Кім схаваецца ад следства, то я буду несці матэрыяльную адказнасць у памеры 50 базавых велічыняў (1 мільён 750 тысяч рублёў)", - кажа Макаеў у інтэрв'ю БелаПАН.