Аляксандра Сасновіч абыграла шостую ракетку свету на турніры ў Токіа

Аляксандра Сасновіч абыграла шостую ракетку свету на турніры ў Токіа

На турніры катэгорыі WTA Premier ў Токіа беларуска Аляксандра Сасновіч (107-е месца ў  рэйтынгу WTA) стварыла сенсацыю. У другім крузе асноўнай сеткі нашая суайчынніца выйграла ў шостай ракеткі свету Караліны Плішкавай з Чэхіі ў двух сэтах — 6:4, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 13 хвілінаў.

Саперніцай нашай тэнісісткі за выхад у паўфінал будзе з 18-гадовая Наомі Осака (66) з Японіі. Напярэдадні японка перамагла Дамініку Цыбулкаву (12) са Славакіі — 6:2, 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі