Аляксандрам Глебам зацікавілася польская “Садэнц’я”

Аляксандрам Глебам зацікавілася польская “Садэнц’я”

Беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам цікавіцца польскі футбольны клуб “Садэнц’я”. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар польскага футбольнага партала 2х45.info Пшэмыслаў Міхаляк. Паводле яго словаў, менавіта “Садэнц’я” з’яўляецца клубам, пра які “у кантэксце Аляксандра Глеба згадваў Пётр Казьмінскі з Super Express.

“Калі спачатку беларус даведаўся пра пяць тысяч еўра, быў у шоку, што можна столькі плаціць, але высунуў свае ўмовы: мінімум 10 тысяч еўра “чыстымі”, — цытуе by.tribuna.com артыкул Міхаляка.

Раней Super Express паведаміў, што Аляксандр Глеб вядзе перамовы з адным з клубаў чэмпіянату Польшчы.

Пасля 4 тураў польскага першынства “Садэнц’я” займае 9-е месца.

Мінулы сезон Глеб завяршыў у расійскіх “Крылах Саветаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі