Амаль 1000 аперацый па транспланталогіі ў 2023 годзе правялі ў Беларусі.

Дзень медыцынскіх работнікаў

Дзень медыцынскіх работнікаў / unsplash.com

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў, а Белстат падзяліўся цікавай статыстыкай.

Так, на канец 2023 года ў Беларусі налічвалася 55,8 тысяч урачоў-спецыялістаў і 125 тысяч медработнікаў. Большасць з іх — жанчыны

Сярэдні ўзрост урача складае 42,9 года, медработніка— 43,2 года.

Пахваліліся і тым, што на 100 тысяч у Беларусі працуе 53 урачы, што больш, чым у Германіі, Нарвегіі і Швейцарыі.

Акрамя гэтага, за мінулы год у Беларусі 997 аперацый па транспланталогіі (на нырках, печані і сэрцы).

Акрамя беларусаў, часцей за ўрачы аказвалі дапамогу грамадзянам Расіі, Казахстана, Латвіі, Кітая і Босніі і Герцагавіны. Былі таксама выпадкі пацыентаў з Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі