Амаль 400-гадовую сінагогу ў Слоніме з першага разу прадаць не змаглі

Амаль 400-гадовую сінагогу ў Слоніме з першага разу прадаць не змаглі

Сінагогу ў Слоніме, пабудаваную ў 1642 годзе, з першага разу не змаглі прадаць з аукцыёну — жадаючых яе набыць не знайшлося, паведамляе "Газета Слонімская". Арганізатарам таргоў з'яўляецца фонд "Гроднааблмаёмасць". Першапачатковая цана аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці складала 137 тысяч рублёў. Цяпер Слонімскі райвыканкам мусіць прызначыць новую дату аукцыёна.

Будынак сінагогі ў савецкія часы выкарыстоўваўся пераважна як склад. З 1990-х ён пустуе і патрабуе рэстаўрацыі. Некалькі гадоў таму з'явілася ідэя стварэння ў сінагозе Музея яўрэйскай культуры. Аднак, як піша "Слонімскі веснік", пошукі інвестараў не далі выніку і выканкам вырашыў прадаць будынак. Мінкульт на гэта даў згоду. Пастаўлена ўмова, што пакупнік можа рэстаўраваць сінагогу пад аб'ект рэлігійнага ці культурна-асветніцкага і нават відовішчнага прызначэння.

На відэа — сюжэт, які тэлеканал АНТ зняў у мінулым годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі