Амаль 9700 беларусаў звярнуліся да медыкаў пасля ўкусаў кляшчоў

Амаль 9700 беларусаў звярнуліся да медыкаў пасля ўкусаў кляшчоў

Ад пачатку года ў Беларусі да медыкаў пасля ўкусаў кляшчоў звярнуліся 9695 чалавек, прычым траціна з іх — дзеці. Такую лічбу называе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года колькасць зваротаў людзей, укушаных кляшчамі, павялічылася ў 1,6 раза. Больш за ўсё да медыкаў за студзень-травень звярталіся ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Найменшая колькасць зваротаў зафіксаваная ў Мінскай і Гомельскай абласцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі