Амапаўцы не пазналі Марадону і не прапусцілі яго на паркоўку (відэа)
Маскоўскія амапаўцы не пазналі Дыега Марадону і не прапусцілі яго на паркоўку. Інцыдэнт здарыўся ў канцы стартавага матчу чэмпіянату свету па футболе на стадыёне "Лужнікі" (зборная Расіі выйграла ў Саудаўскай Аравіі — 5:0). Відэа з'явілася ў Twitter.
Марадона — знакаміты ў мінулым аргентынскі футбаліст, старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст".
Мощь. ОМОН не признал Марадону и не пускал к парковке... pic.twitter.com/w4YhX1J2Gq
— Семён Галькевич (@galkevich32) 14 июня 2018 г.
Марадона ў ВІП-ложы на матчы Расія — Саудаўская Аравія. Фота: pressball.by