Дыега Марадона ў канцы ліпеня можа прыехаць у Клецк

Дыега Марадона ў канцы ліпеня можа прыехаць у Клецк

Знакаміты аргентынец Дыега Марадона ў канцы ліпеня можа прыехаць у невялікі беларускі горад Клецк. Справа ў тым, што паводле лёсавання ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе "Клецк" будзе прымаць брэсцкае "Дынама". Матч адбудзецца 28 ці 29 ліпеня. Да таго часу Марадона можа ўжо прыехаць у Беларусь і пачаць выконваць абавязкі старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст".

Стадыён у Клецку змяшчае 1000 балельшчыкаў. Аднак, калі Дыега Марадона сапраўды прыедзе, іх там і на падыходах да стадыёна будзе значна больш (прычым не толькі мясцовых жыхароў).

У іншых матчах 1/16 фіналу сустрэнуцца: "Смаргонь" — "Тарпеда" (Мінск), ЮАС (Жыткавічы) — "Іслач" (Мінскі раён), "Чысць" — "Шахцёр" (Салігорск), "Слонім-2017" — "Гарадзея", "Ліда" — "Мінск", "Узда" — "Смалявічы", "Славія" (Мазыр) — "Прамень" (Мінск), "Лакаматыў" (Гомель) — "Дняпро" (Магілёў), "Нафтан" (Наваполацк) — "Слуцк", "Энергетык-БДАТУ" (Мінск) — "Дынама" (Мінск), "СМІаўтатранс" (Смалявічы) — "Гомель", "Белшына" (Бабруйск) — "Нёман" (Гродна), "Орша" — "Віцебск", "Энергетык-БДУ" (Мінск) — БАТЭ (Барысаў), "Хваля" (Пінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі