“Кім бачыце сябе ў Беларусі?” — “I’m a president!”. Першае "інтэрв’ю" Марадоны
Натхніўшыся лаўрамі “Як бы радыё” са славутага спектакля “Квартэта І”, супрацоўнікі якога ў безвыходнай сітуацыі ўзялі інтэрв’ю ў Брыджыт Бардо з дапамогай самавучыцеля французскай мовы, Еўрарадыё запісала размову з зорным футбалістам і трэнерам Дыега Марадонай.
Еўрарадыё: Што вы збіраецеся рабіць у Беларусі?
— I’m a coach!
Еўрарадыё: Кім вы бачыце сябе ў нашай краіне праз 5 гадоў?
— I’m a president!
Еўрарадыё: Якія беларускія футбольныя клубы вы ведаеце?
— “Dinamo-Brest”!
Еўрарадыё: Што вы можаце сказаць пра Еўрарадыё?
— My love!
Еўрарадыё: Дзякуй вам за інтэрв'ю.
(Калі што, гэта жарт! У інтэрв’ю выкарыстаны кароткі запіса з навінаў на канале “Беларусь 1”):
15 траўня Дыега Арманда Марадона падпісаў кантракт з беларускім клубам “Дынама-Брэст”. Ён прызначаны старшынём праўлення клуба і, па неафіцыйных крыніцах, з’яўляецца цяпер уласнікам 20% яго акцый.
Прэс-служба брэсцкага “Дынама” паведаміла Еўрарадыё, што аргентынец час ад часу будзе прыязджаць у Брэст, але пераязджаць у Беларусь не збіраецца.