Амбасадар ФРГ: ЕС расчараваны, што Мінск з вясны не дае неабходных сігналаў
"Еўрасаюз крыху расчараваны: з вясны мы больш не бачылі неабходных сігналаў з Мінска", — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН амбасадар ФРГ Гебхарт Вайс. "Высокапастаўленыя прадстаўнікі краіны абяцалі, што станоўчы працэс працягнецца. Можа быць, прычына ў тым, што быў перыяд летніх адпачынкаў? Такія сігналы былі б вельмі важныя да лістапада, калі ЕС будзе вырашаць пытанне аб будучыні адносінаў і санкцый", — сказаў нямецкі дыпламат.
Пасол лічыць, што на цяперашнім этапе сігналы з Мінска "павінны быць звязаныя з рэальнымі дзеяннямі". "А што мы бачым? На невялікіх акцыях затрыманыя дэманстранты, яны выходзяць з міліцэйскіх участкаў пабітыя. Для нас гэта непрымальна. Гэта забаронена і беларускімі законамі", — сказаў дыпламат.
Паводле слоў Вайса, гістарычны вопыт паказвае, што "ніколі няма гарантыі, што за станоўчым развіццём не адбудзецца рэгрэс". "Цяпер гэты вопыт вельмі важна ўлічваць", — заявіў ён.