Амерыканскі сноўбардыст Шон Уайт стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам
Амерыканскі сноўбардыст Шон Уайт стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам. На Гульнях-2018 ён выйграў фінал у хаф-пайпе з вынікам 97,75 бала.
Другое месца заняў японец Аюмі Ірана (95,25), трэцяе — аўстрыец Скоці Джэймс (92,00).
Шон Уайт мае мянушку "Лятаючы Памідор". Так яго называюць за рудыя валасы і неверагодныя палёты.
Амерыканскі сноўбардыст заваёўваў золата на Алімпіядах у 2006 і 2010 гадах.