Амерыканскую кангрэсвумэн раскрытыкавалі за тое, што яна добра танчыць

Амерыканскую кангрэсвумэн раскрытыкавалі за тое, што яна добра танчыць

Амерыканскую кангрэсвумэн Александрыю Акасіа-Картэс раскрытыкавалі за ролік, на якім яна танчыць у кампаніі маладзёнаў. 29-гадовая Акасіа-Картэс прадстаўляе ў парламенце ЗША Дэмакратычную партыю. 3 студзеня яна прынесла прысягу, а за некалькі гадзінаў да гэтага ў твітэры апублікавалі відэа з гарачымі танцамі ў яе выкананні.

Ролік быў зняты ў Бостанскім універсітэце, дзе будучая палітык вучылася.

Пасля прагляду роліка кангрэсвумэн раскрытыкавалі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі. Сярод водгукаў было і выказванне пра тое, што пасля сыходу з Кангрэсу Акасіа-Картэс зможа танчыць на сцэне, дзе ёсць пілон.

За кангрэсвумэн (наймаладзейшую ў Кангрэсе) заступіліся многія вядомыя асобы. Актор Расэл Кроў сказаў, што чым болей у ЗША будзе такіх палітыкаў, тым хутчэй усе амерыканцы будуць танчыць.

Сама Александрыя Акасіа-Картэс сказала, што для чыноўніка нармальна мець рэпутацыю добрага танцора. І зняла яшчэ адзін ролік — з танцамі ў Кангрэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі