А.Мініч: Справа “Мультклуба” зручная для канфіскацыі камп’ютара ў любога
Адзін з абвінавачаных па справе аб вытворчасці мультфільмаў, галоўны герой якіх падобны да кіраўніка дзяржавы, Алег Мініч у інтэрв’ю, апублікаваным на сайце Аляксандра Казуліна, заявіў, што мультфільмы па тэлеканале “Белсат” паказваліся з яго згоды, таму што адзіным аўтарам усіх серыяў з’яўляецца ён. У гэтай жа публікацыі А.Мініч падтрымлівае меркаванне калегі па крымінальнай справе Паўла Марозава і сказаў, што справа “Мультклуба” “сапраўды зручная, каб такім чынам можна было канфіскоўваць камп’ютарную тэхніку ў любога грамадзяніна Беларусі, а не толькі ў незалежных журналістаў”. Ён выказаў упэўненасць, што з-за гэтага справу ніхто закрываць не будзе.
Цяпер Алег Мініч жыве ў Нямеччыне і працуе над серыялам “Бульбаны” для тэлеканалу “Белсат”. Ён кажа, што палітыкі там няшмат, а палітыкаў і наогул няма. “Гэта серыял пра нашую сярэднестатыстычную беларускую сям’ю”, - кажа А.Мініч.
Нагадаем, па меркаванні некаторых экспертаў хвалю ператрусаў у журналістаў 27 сакавіка справакаваў менавіта паказ палітычных мультоў на тэлеканале "Белсат".
Паводле сайта Аляксандра Казуліна