Анастасія Якімава выйшла ў паўфінал тэніснага турніра ў Братыславе

Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава выйшла ў паўфінал турніра ў Братыславе з прызавым фондам 100 тысяч долараў.  У парным разрадзе яна разам з іспанкай Карлай Суарэс-Навара зламалі супраціўленне дуэта расіянкі Кацярыны Бычковай і славачкі Ленкі Твароскавай – 6:3, 1:6, 10:7. 

За выхад у фінал Якімава і Суарэс-Навара пазмагаюцца з чэшскім тандэмам Рэнатай Варацавай і Барбарай Захлававай-Стрыкавай, якія пасеяныя на турніры пад першым нумарам.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі