Анатоль Міхайлаў больш не будзе рэктарам ЕГУ

“Так, гэта ўжо адкрытая інфармацыя. Пасада Анатоля Міхайлава будзе называцца “Прэзыдэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта”. На пасаду рэктара будзе абвешчаны адкрыты міжнародны конкурс, а пакуль што прызначаць выконваючага абавязкі”, — пацвярджаюць Еўрарадыё у ЕГУ.

Больш поўную інфармацыю аб пераменах можна будзе атрымаць у бліжэйшыя дні, калі скончацца ўрачыстасці адкрыцця навучальнага года. Сам Анатоль Міхайлаў таксама пакуль недаступны для каментароў.

Нагадаем, што з Міхайлавым звязаны скандал, які распачаўся ў ЕГУ мінулай восенню. У яго выніку з універсітэта быў звольнены кіраўнік Сената Павел Церашковіч. Акрамя яго ўніверсітэт пакінула цэлая група выкладчыкаў.

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі