Студэнтку ЕГУ адлічылі пасля скаргі выкладчыка, якога звольнілі пасля скаргаў

Экс-студэнтка ЕГУ Таццяна Барысава

Экс-студэнтка ЕГУ Таццяна Барысава / @rubanau_collage

Памятаеце гісторыю з выкладчыкам Сяргеем Сялецкім, якога звольнілі з ЕГУ пасля шматлікіх скаргаў на харасмент і хамства? Гісторыя набыла нечаканы паварот: 27 снежня з ЕГУ адлічылі студэнтку, на якую паскардзіўся… сам Сялецкі.

— Наогул сітуацыя даволі заблытаная. Першую скаргу на мяне даслаў Сялецкі, другую — рэктар, — расказвае Еўрарадыё Таццяна Барысава.

Са слоў нашай суразмоўцы, увосень 2023 года, пасля таго як у СМІ і ЕГУ пачалося публічнае абмеркаванне паводзін Сяргея Сялецкага, ён паскардзіўся на яе ў камісію па этыцы ВНУ.

— Прычым я не была сярод тых дзяўчат, якія пачалі гэтую гісторыю і давялі яе да канца. Але рэч у тым, што сам Сялецкі, а пасля і старшыня камісіі па этыцы расказалі пра мяне журналістам. Толькі пасля гэтага я падключылася і расказала пра свой асабісты маленькі выпадак хамства з боку выкладчыка (ён да мяне не заляцаўся, там былі грубыя жарты і каментары ў мой бок).

Я не была актыўнай, але праблема ў тым, што была адзінай са студэнтак, якая выступіла пад сваім імем адкрыта, то-бок адзіным чалавекам, на якім можна было адыграцца і якому можна было адпомсціць — наогул падаць прыклад іншым, каб не занадта актыўнічалі, адстойваючы свае правы.


На што паскардзіўся Сяргей Сялецкі?

— Там было некалькі пунктаў, у тым ліку пра тое, што праз паклёпы і ганьбу я псую яго асабістую рэпутацыю. У дадатак ён паскардзіўся на тое, што я псую рэпутацыю ЕГУ, выказваючы незадаволенасць вынікамі сваіх скаргаў.

Калі я атрымала копію гэтай заявы ад камісіі па этыцы, то думала, што сур'ёзна да яе ставіцца нельга. У выніку паставіліся з поўнай сур'ёзнасцю.

У сваім рашэнні камісія рэкамендавала, каб рэктар вынес мне пісьмовае папярэджанне, а ўся мая віна (гэта не жарт) у тым, што я публічна ўсумнілася ў рашэннях ЕГУ што да мяне. Тут маецца на ўвазе даўняя адмова на скаргу на Сялецкага праз ягонае хамства. Я ў ёй усумнілася публічна. Аказваецца, гэта парушае прынцып акадэмічных свабод і даверу, іншых цудоўных рэчаў з кодэкса этыкі.

Студентку ЕГУ отчислили после жалобы преподавателя, которого уволили после жалоб
Мастак Сяргей Сялецкі / instagram.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі