ЕГУ не стаў абскарджваць рашэнне суда наконт звольненага выкладчыка Сялецкага

Мастак Сяргей Сялецкі

Мастак Сяргей Сялецкі / Скрыншот видэа YouTube-канала ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт не збіраецца абскарджваць рашэнне Віленскага раённага суда наконт адхіленага ад працы дацэнта Сяргея Сялецкага. Гэта вынікае з ліста кіруючай рады і сходу саўладальнікаў універсітэта, які ёсць у распараджэнні Еўрарадыё.

“ЕГУ прымае рашэнне суда і абавязваецца выконваць яго. ЕГУ аднаўляе дацэнта Сялецкага на яго папярэдняй пасадзе і забяспечыць яго паўторную інтэграцыю ў акадэмічную дзейнасць”, – гаворыцца ў лісце.

Таксама там сказана, што кіраўніцтва ўніверсітэта ставіць за мэту “аднавіць давер паміж усімі членамі нашай акадэмічнай супольнасці і зноў пацвердзіць прыхільнасць прынцыпам узаемнай павагі, акадэмічнай сумленнасці і правоў асобы, якія закладзены ў Этычным кодэксе ЕГУ”.

ЕГУ не стаў абскарджваць рашэнне суда наконт звольненага выкладчыка Сялецкага
Ліст ЕГУ аб рашэнні наконт Сяргея Сялецкага

Выканаўца абавязкаў рэктара абавязуецца забяспечыць, каб усе чальцы супольнасці ўніверсітэту “разумелі механізмы паведамлення, расследавання, разгляду і вырашэння парушэнняў Этычнага кодэкса ўніверсітэга”.

Мастака і выкладчыка Сяргея Сялецкага восенню 2023 года абвінавацілі ў харасменце некалькі студэнтак і выпускніц ўніверсітэта. Праз гэта ў снежні Сялецкага звольнілі. Амаль паралельна адлічылі студэнтку Таццяну Барысаву, якая публічна распавяла пра харасмент.

Сялецкі падаў на ЕГУ ў суд за незаконнае звальненне і выйграў яго, атрымаўшы кампенсацыю у памеры каля 40 тысяч еўра і ўзнаўленне на працоўным месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі