Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце. Мы пагаварылі з бакамі канфлікту

Мастак Сяргей Сялецкі

Мастак Сяргей Сялецкі / instagram.com

"Нам сказалі, што іх "каманда" супраць. Што Сяргей Сялецкі павінен прыйсці і нешта ім тлумачыць з нагоды абвінавачанняў у харасменце, якія паступілі ў яго бок ад ананімаў у сацсетках", — расказвае Еўрарадыё выкладчык ЕГУ, які дапамагаў мастаку — і па сумяшчальніцтве свайму калегу — арганізаваць выставу ў віленскай культурнай прасторы CreateCulture. Адкрыццё мусіла адбыцца 19 верасня, але за два дні мерапрыемства адмянілі.

Навіна пра адмену, апублікаваная на старонцы CreateCulture ў Instagram, выклікала буру вельмі розных рэакцый.

Некаторыя радуюцца сітуацыі — маўляў, даўно час: і "пасярод заняткаў мог сказаць, як яго дасталі феміністкі", і "дамаганні — гэта не ОК, якім бы заслужаным мастак ні быў". Іншыя Сялецкага падтрымліваюць.

— Якая дурная сітуацыя — закэнсэліць выдатнага мастака і выкладчыка за нейкія чуткі. Лічу, гэта непрафесійна, — піша, напрыклад, спявачка Руся і прапануе правесці мастаку выставу ў Варшаве.

 

Што кажуць у культурнай прасторы CreateCulture

— Пасля анонсу выставы мы атрымалі шмат каментароў з крытыкай на адрас правядзення гэтага мерапрыемства ў нашых сценах, — расказвае Еўрарадыё дырэктарка гэтага месца Таццяна Штэйнбук. Наша каманда прыняла рашэнне адмяніць выставу, бо мы не маем паўнамоцтваў расследаваць гэтыя выпадкі. Пры гэтым мы не кэнсэлім творчасць Сяргея Сялецкага і не выносім "прысудаў". Мы не збіраем сведчанняў ад студэнтак і не выступаем у якасці арбітраў. Падкрэсліваю: усё гэта не ў нашай кампетэнцыі як крэатыўнай прасторы.

На пытанні, колькі прыйшло скаргаў і якога яны характару, суразмоўніца не адказвае, спасылаючыся на тое, што ўсё тактоўна апісана ў адкрытых публікацыях.

— Мы камандай прынялі рашэнне адмяніць выставу і нікому на самай справе не павінны тлумачыць прычыну. Гэта наша рашэнне, адказвае на нашы ўдакладненні суразмоўніца.

Преподавателя ЕГУ обвинили в харассменте. Поговорили со сторонами конфликта
Карціна Сяргея Сялецкага / з архіва мастака

Што кажуць калегі Сяргея Сялецкага

Некаторыя калегі мастака, якія працавалі з ім даўно, кажуць: абвінавачанні на адрас Сялецкага маюць месца.

— Кажуць, што ў кожнай групе ён выбіраў сабе ахвяру для булінгу, каб трымаць агульную дысцыпліну. Гэта не сексуальны харасмент, а менавіта булінг. Пытанне канкрэтных выпадкаў — далікатнае. Цяжка адказаць, каб не падставіць асобу, якую Сялецкі можа лёгка вылічыць.

— Сялецкі заўсёды адгукаўся непаважліва пра студэнтак, а потым, калі я ўжо не працавала ў ЕГУ, шмат разоў чула гісторыі пра харасмент з яго боку.

— Чаму я нічога не ведаю пра такія жахі? — пытае калега мастака, які працуе з ім сёння. — Чаму не ведаюць іншыя калегі? Ёсць жа кіраўніцтва нашага дэпартамента. Ёсць у нас і выкладчыцы розных узростаў. Чаму ім тыя, хто нібыта пацярпеў, нічога не казалі? Урэшце, ёсць рэктар, які проста ходзіць па калідорах і да якога можна папросту падысці…

Преподавателя ЕГУ обвинили в харассменте. Поговорили со сторонами конфликта
Праца Сяргея Сялецкага / архіў мастака

І вось я прыехала. Расказвала яму, што атрымліваецца, што не. Перакладвала лісты са сваімі працамі. Ён утаропіўся на мяне, а я не разумела — гэта значыць, што ўсё дрэнна ці што ўсё ў парадку? Спытала, што ён скажа. Ён адказаў, маўляў, нават не ведаю, што табе сказаць. Я перапытала пару разоў. Тады ён сказаў, што адчувае сябе падлеткам і закаханым хлапчуком.

Я была шакаваная і не разумела, як гэта звязана з маімі працамі. Але тут ён працягнуў: маўляў, я з табой адчуваю сябе дзіўна, ува мне прачынаюцца пачуцці, якіх я ніколі раней не адчуваў. Я спытала: "Можа, вы скажаце мне нешта па працах?" Ён сказаў, што ні пра што іншае цяпер не можа думаць. Я зразумела, што трэба хутка сыходзіць.

Дзверы былі зачыненыя. У калідоры я сказала яму, што ў мяне добрыя адносіны з бацькам і мяне такія стасункі не цікавяць. Ён спытаў, ці можна абняць мяне на развітанне, я адказала, што не. Ён адчыніў, і я з'ехала.

Праз гады Ганна шкадуе, што ніхто з навакольных не падказаў тады, што на выкладчыка можна паскардзіцца. Яна не ўпэўненая, што гэта б дапамагло і не абярнулася б супраць яе.

— Самае дурное ў гэтай гісторыі і ў гісторыі іншых дзяўчат, якія сутыкнуліся з харасментам, тое, што вельмі ў нямногіх людзей ёсць доказы. Тым, хто пытае мяне ў каментарах, ці не з'яўляюся я ахвярай Сялецкага, мне вельмі хочацца адказаць: так, сапраўды, гэта так. Але хто мне паверыць, бо ён жа такі неў***нны мастак! Гэта праблема, якая ёсць і ва ўніверсітэтах, і ў іншых супольнасцях, дзе жанчыны сутыкаюцца з дамаганнямі і гвалтам, а ў іх проста няма доказаў. Культура постсаўка настроеная на тое, каб не даваць дзяўчатам і жанчынам выказвацца.

 

Што кажа сам Сяргей Сялецкі

Сяргей Сялецкі ў шоку ад таго, што адбываецца. У каментары Еўрарадыё мастак згаджаецца, што прастора CreateCulture мае права адмяніць выставу, але яго здзіўляе, колькі хлусні і паклёпу пасыпалася на яго адрас: маўляў, "усё гэта булінг і цкаванне".

Преподавателя ЕГУ обвинили в харассменте. Поговорили со сторонами конфликта
Пост Сяргея Сялецкага ў Фэйсбуку за 15 верасня / скрыншот

— Вы ведаеце, там няма ніводнага майго студэнта, ніводнай студэнткі, — рэагуе суразмоўца на крытыку ў каментарах. — Я іх ніколі не бачыў, я з імі ніколі не сутыкаўся, я наогул не ведаю, хто ўсе гэтыя людзі. Яны там падключаюцца аднекуль з розных краін. Гэта нешта наогул дзіўнае! Я ўжо не чытаю, але з таго, што памятаю: пытаюць — "дзе доказы?", а ў адказ — "мы не следчыя". А што, на мяне накідваюць лайно лапатамі, а я павінен даказваць, што я не такі? Ну гэта вельмі смешна. Звяртайцеся ў ЕГУ. Даведайцеся ўсё. Вы разумееце, што, калі б на мяне ляцелі скаргі, я б там даўно не працаваў? Ну, могуць быць незадаволеныя двоечнікі, якім я паставіў 10 двоек, але мною былі выстаўленыя крытэрыі, паводле якіх я стаўлю адзнакі, і ніводнай скаргі не было наогул.

Вы кажаце, што сярод каментатараў няма вашых студэнтаў, але ж яны могуць хавацца за нікамі.

— Не, мне напісалі там пра адну студэнтку. Гэта нездаровы чалавек. Яна спрабавала забіць сябе, яна абвінавачвала іншых выкладчыкаў у давядзенні да самагубства. Яна заканчвала "спадчыну" гадоў шэсць таму. Яна не змагла здаць малюнак. Вось і ўсё. Што я магу сказаць? Людзі хворыя. Разумееце? Вось вы мне задаяце пытанне: "Можа, хтосьці хаваецца?" А я, напрыклад, зараз напішу, што вы ясце мышэй, а вы мне дакажыце, што так не робіце.

Преподавателя ЕГУ обвинили в харассменте. Поговорили со сторонами конфликта
Эдуард Мельнікаў вядзе відэалекцыю / ЕГУ

— Я спытаў у Таццяны, ці ёсць у яе нейкія дакументальныя доказы, можа, запісы, сведчанні сяброў, тых, хто быў побач. Яна адказала, што такіх сведчанняў няма. Толькі заява, дзе яна выклала бачанне сітуацыі.

Мы параіліся з юрыстамі, і ўсе выразна заявілі: калі няма дакументальна зафіксаваных сведчанняў булінгу, мы не можам прызнаць наяўнасць гэтых фактаў. Былі б факты — прызналі б. Калі б мы зафіксавалі іх, выкладчык атрымаў бы вымову.

Усё гэта вельмі сур'ёзна. Калі б мы памыліліся, нас паправіў бы дзяржаўны кантралёр па этыцы Літоўскай Рэспублікі.

Так што, калі хтосьці дзесьці нешта сказаў, я гэта выслухоўваць не буду. Мне трэба ведаць, хто, дзе, калі і чым ён дакажа. Толькі тады будзе размова.

Суразмоўца запэўнівае: акрамя гэтага выпадку, студэнцкіх скаргаў на харасмент ці булінг з боку Сяргея Сялецкага ён не атрымліваў.

— Ці можа выкладчык запрасіць студэнтку да сябе ў госці? Як можна даказаць нешта ў такой сітуацыі?

— Думаю, гэта супярэчыць кодэксу акадэмічнай этыкі, — кажа Эдуард Мельнікаў. Запрасіць выкладчык, напэўна, можа, але тут могуць з'явіцца, як кажуць, нейкія адценні. Калі нешта здарылася, студэнтка павінная падрабязна напісаць, што адбылося і пры якіх абставінах. Чым больш канкрэтыкі, тым лепш. Калі дэталі працуюць на студэнтку, мы пытаем з выкладчыка вельмі сур'ёзна. Глядзім на яго паводзіны. У нас пяць юрыстаў.

Калі нешта адбылося, напрыклад, у кавярні — пішыце месца, час. Я сам пайду і буду шукаць доказы.

 

Што рабіць, калі вас пакрыўдзілі ў ЕГУ

У камісіі па этыцы кажуць, што з нейкай несправядлівасцю могуць сутыкнуцца як студэнты, так і выкладчыкі (напрыклад, апошнія часам звяртаюць увагу на плагіят у працах). Усе яны маюць права пісьмова заявіць пра гэта, каб вырашыць праблему. Трэба напісаць заяву ў камісію па акадэмічнай этыцы і адправіць у офіс рэктара. Сакратар аўтаматам дасылае ліст у камісію. Цягам 20 дзён з моманту атрымання заявы яе мусяць разгледзець. Усё пішацца ў пратаколы. Калі выпадак вельмі складаны, тэрмін можа быць даўжэйшы, у камісіі ёсць на гэта права.

Дарэчы, са слоў Эдуарда Мельнікава, выпускнікі ўніверсітэта, якія сутыкаліся з булінгам або харасментам ад выкладчыка падчас навучання, але не паскардзіліся своечасова, таксама могуць звярнуцца ў камісію. Гэта не значыць, што вашу скаргу будуць разглядаць, але яна можа падтрымаць аналагічныя заявы сённяшніх студэнтаў, калі такія будуць. Адзінае патрабаванне для ўсіх — звяртацца індывідуальна. Калектыўныя скаргі не разглядаюцца.


Як можна было яшчэ паспрабаваць вырашыць канфлікт

— Пытанне сур'ёзнае, і, каб разгледзець яго, варта стварыць незалежную камісію, — рэагуе на сітуацыю дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова. — Камісія павінна быць незалежнай як ад універсітэта, дзе працуе выкладчык, так і ад інстытуцыі, якая ініцыявала праблему. Трэба прытрымлівацца дэмакратычнай працэдуры, якая цалкам адпрацаваная ў еўрапейскім кантэксце (мы памятаем кампанію #MeToo).

Сацсеткі не спрыяюць нармальнай камунікацыі. Трэба ў спрыяльных для гэтага ўмовах заслухаць абодва бакі. І толькі так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі