Скандал з харасментам у ЕГУ, Рымская імперыя, Ціханоўская ў ААН. Gender Gap
Ірына Сідорская і Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. "Я буду гаварыць пра нашых палітвязняў... пра пагрозу незалежнасці... пра прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму... пра новыя пашпарты. Я буду гаварыць праўду ў адрозненні ад прадстаўнікоў рэжыму, што будуць ілгаць на паседжаннях пра бяспечную ды квітнеючую Беларусь", — каментуе палітык.
Ці добра, што ад імя дэмакратычных беларусаў да сусветных лідараў будзе звяртацца жанчына? Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Таксама абмяркуем скандал з харасментам у ЕГУ, Рымскую імперыю (што?), новы абавязковы курс палавога выхавання ў Бельгіі, праз які падпалілі некалькі школ, і даследаванне пра гендарную роўнасць у беларускіх медыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.