“Мова прыніжэння”: якія сацыяльныя ліфты для жанчын прапануе Лукашэнка — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Напярэдадні 8 сакавіка Лукашэнка звярнуўся да беларускіх жанчын са стандартнымі словамі віншаванняў і падзякі. Здавалася б, нічога іншага ад яго чакаць і не даводзіцца, калі б не адно “але” — ён прапанаваў жанчынам звяртацца да яго наўпрост, і ён, нібыта, усе іх праблемы павырашае А да Пуціна звярнулася расійская блогерка Вікторыя Боня, якая даўно жыве ў Манака, але якой баліць за Расію і расіян. Звярнулся, каб расказаць пра праблемы праз адключэнні і блакіроўку інтэрнэту. А яшчэ беларусы даведаліся пра фіналістку конкурсу прыгажосці Алію Кароткую, якая ўсё часцей побач з Лукашэнкам. Здавалася б, такія розныя гісторыі…

Чым скончыліся звароты жанчын да Лукашэнкі і блогеркі да Пуціна, і пра што гэта сведчыць? Як звязаны тыя звароты да Лукашэнкі і Пуціна і гісторыя новай прыгажуні з атачэння Лукашэнкі? Як у гэтых гісторыях праяўляюцца “традыцыйныя каштоўнасці”, і што такое “мова прыніжэння”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.