На катку ў Мінску памёр мужчына

Каток на Нямізе

Каток на Нямізе / F-1 Каток

Увечары 21 снежня на катку F-1 на Нямізе ў Мінску аднаму з наведвальнікаў стала дрэнна. Як піша "Анлайнер", 38-гадовага мужчыну выратаваць не ўдалося.

Адміністрацыя "F-1 Каток" пракаментавала, што на месцы хуткая дапамога больш за 50 хвілін праводзіла рэанімацыйныя дзеянні, але беспаспяхова. Катанні ў тым перыядзе спынілі, людзям вярнулі грошы за білеты.

Спачатку аб інцыдэнце стала вядома з відэа, якое з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў.

У каментарах адзін з карыстальнікаў напісаў, што мужчына "на поўнай хуткасці заехаў у борт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі