Спецыялісты, якія рыхтавалі для ЮНЕСКА матэрыялы па выцінанцы, былі рэпрэсаваныя

Выцінанка, ілюстрацыйнае фота

Выцінанка, ілюстрацыйнае фота / alchemy-options.com

Спецыялісты, якія рыхтавалі для ЮНЕСКА матэрыялы па беларускай выцінанцы, "або з'ехалі з Беларусі, або былі звольнены як палітычна недабранадзейныя". Пра гэта піша тг-канал "Спадчына", які асвятляе падзеі аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Напярэдадні стала вядома, што беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дасье на атрыманне такога статусу былі падрыхтаваныя яшчэ некалькі гадоў таму. Сам працэс разгляду ў ЮНЕСКА займае дастаткова вялікі час.

Паводле аўтара тг-канала "Спадчына", цяпер у дзяржустановах ужо не засталося спецыялістаў, здольных падрыхтаваць дасье для ЮНЕСКА. Калі штосьці ёсць — "гэта ўсё астатак ад былога жыцця".

Выцінанка — мастацтва выразання карункаў з паперы. Шырока распаўсюдзілася яна ў Беларусі ў ХІХ стагоддзі — яе выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання хатаў. У нашай краіне выцінанка мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі