У Мінадукацыі прызналіся, колькі зарабляюць на замежных студэнтах

Студэнты, ілюстрацыйнае фота

Студэнты, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

На экспарце адукацыйных паслуг Беларусь зарабляе за год больш за 90 мільёнаў долараў.

Такую лічбу ў эфіры тэлеканала СТВ назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў.

"Штогод мы назіраем станоўчую дынаміку ад экспарту адукацыйных паслуг. На сёння гэта больш за 90 мільёнаў долараў па краіне ад адукацыі", — заявіў ён.

Чыноўнік паведаміў, што ў беларускія ВНУ і каледжы паступаюць вучыцца юнакі і дзяўчаты з больш як 110 краін. Агулам у беларускіх установах адукацыі навучаюцца каля 30 тысяч замежнікаў. Пераважна гэта грамадзяне Кітая і краін СНД.

Тым часам, як расказвала Еўрарадыё, працягвае расці колькасць беларускіх студэнтаў у замежных ВНУ. Штогод іх колькасць у еўрапейскіх універсітэтах павялічваецца на 10%. Беларускія выпускнікі едуць вучыцца пераважна Польшчу, Літву, Германію і Чэхію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі