Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Беларускія жанчыны вырабляюць выдатныя творы

Беларускія жанчыны вырабляюць выдатныя творы / nastgaz.by

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое рашэнне было прынятае 4 снежня на сесіі міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва цяпер знаходзіцца "Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі", паведамляе БЕЛТА.

Выцінанка — мастацтва выразання карункаў з белай і каляровай паперы. У народным побыце беларусаў распаўсюдзілася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя (а з'явілася раней) — выцінанкамі аздаблялі хаты. Аднавілася яна ў нашай краіне напрыканцы ХХ стагоддзя як від дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і сустракаецца па ўсёй Беларусі. Мастацтва выцінанкі атрымала ў нашай краіне статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічвае ўжо шэсць беларускіх элементаў. У 2022-м у яго трапіла беларускае саломапляценне. Раней унеслі абрад "Калядныя цары", веснавы абрад "Юраўскі карагод", Будслаўскі фэст і культуру бортніцтва Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі