Гарачая падборка "геніяльных" рэформаў адукацыі за часамі Лукашэнкі
Рэформы адукацыі за Лукашэнкам
Аляксандр Лукашэнка актыўна выкарыстоўвае тэму адукацыі ў сваёй кампаніі, наведваючы беларускія ВНУ і дэманструючы клопат пра моладзь.
Аднак амаль за тры дзесяцігоддзі яго кіравання сістэма адукацыі зведала мноства спрэчных рэформаў і эксперыментаў.
Еўрарадыё ўспамінае, якія ініцыятывы Лукашэнка і яго чыноўнікі рэалізоўвалі ў школах і ВНУ і якія гучныя прапановы рэформаў гучалі за гэты час.
Лукашэнка супраць рэформаў у адукацыі: Трэба даць нармальныя падручнікі школам
Перанёс пачатак навучальнага дня "пад Колю"
— Спачатку Лукашэнка загадаў перапісаць падручнікі, бо ягоны сын не ўспрымае зместу некаторых з іх. Цяпер пад Колю пераносяць пачатак навучальнага дня. А што потым? Пад Колю перапішуць Канстытуцыю?
Так некаторыя бацькі адрэагавалі на ініцыятыву Лукашэнкі перанесці пачатак урокаў на дзевяць гадзін раніцы ў 2017 годзе. Кіраўнік Беларусі патлумачыў гэта тым, што дзеці не высыпаюцца, спаслаўшыся на малодшага сына Мікалая, на той момант 13-гадовага падлетка.
— Я пытаю: што ты рабіў на першым уроку? — "Усе спяць, ну, і я трохі падрамаў", — працытаваў свой дыялог з сынам Лукашэнка.
Пасля гэтага чыноўнікі сапраўды перасунулі графік заняткаў на гадзіну наперад.
Ухваліў, а потым адмяніў 12-годку
Дарэчы, умешвацца ў навучальны працэс Лукашэнка стаў задоўга да таго, як Коля пачаў вучыць першыя літары.
Адмяніў профільную адукацыю ў школах
Першага верасня 2008 года сістэма сярэдняй адукацыі вярнулася да 11-гадовага навучання. Паралельна з гэтым у агульнаадукацыйных школах закрылі класы профільнага навучання і класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў.
Адмяніў "завочку" для ўсіх
Доўгія гады атрымліваць вышэйшую завочную адукацыю маглі ўсе ахвочыя, незалежна ад таго, працуюць яны па прафесіі ці не. Гэта было зручна, асабліва калі абітурыент не прайшоў на дзённы бюджэт, а вучыцца на платным не дазвалялі фінансы.
— Трэба, каб завочную адукацыю атрымлівалі тыя, каму гэта патрэбна і хто нам патрэбны — дзяржаве і эканоміцы, — сказаў Лукашэнка.
У выніку быў прыняты новы закон, згодна з якім паступіць на завочную форму навучання маглі толькі абітурыенты, якія прапрацавалі па абранай спецыяльнасці не менш за дзесяць месяцаў. То-бок падзарабляючы афіцыянтам у кавярні, атрымаць вышэйшую ветэрынарную адукацыю ўжо не атрымаецца.
Сказаў, што МДЛУ трэба перайменаваць, а фразу "Раздзявайся і працуй" — перакласці на кітайскую мову
Лукашэнка лічыць, што цяперашняя назва Лінгвістычнага ўніверсітэта выглядае як нецэнзурная лаянка.
— Быў іняз. Чаму мацюкальным словам ВНУ абазвалі?! — абурыўся ён, наведваючы навучальную ўстанову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.