У Лідзе з'явіўся новы арт-аб'ект — ёлка-вітрына з кнігамі беларускіх класікаў
Кнігі класікаў ў ёлцы-вітрыне
У Лідзе ў канцы снежня мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы адкрылі алею кніг. Некаторыя з іх стварылі сапраўдныя арт-аб'екты. Сярод іх — ёлка-вітрына з кнігамі беларускіх класікаў. У ёй творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Маўра, Кузьмы Чорнага.
У наступным годзе ў Лідзе пройдзе Дзень беларускага пісьменства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.