Мінадукацыі назвала тэрміны правядзення ЦТ у 2025 годзе

Абітурыенты, ілюстрацыйнае фота

Абітурыенты, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Міністэрства адукацыі сваёй пастановай зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2025 годзе. Яно пройдзе з 26 траўня па 5 чэрвеня.

Тэсты будуць размеркаваныя па наступных днях:
беларуская і руская мовы — 29 траўня;
гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія, фізіка — 26 траўня, 5 чэрвеня;
матэматыка, біялогія, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 26 траўня, 2 чэрвеня.

Ведамства таксама прызначыла рэзервовыя дні для правядзення ЦТ:
19 чэрвеня — па ўсіх прадметах;
23 чэрвеня — другая дата для здачы тэстаў па рускай і беларускай мовах, 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс навучальных прадметаў для правядзення ЦТ.

Ва ўсе дні (у тым ліку рэзервовыя) ЦТ будзе пачынацца ў 11:00.

Пункты рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэставання будуць працаваць з 9:00 да 19:00 (у суботы 12 і 19 красавіка — да 18:00).

Каб прайсці ЦТ у рэзервовыя дні, абітурыентам неабходна будзе зарэгістравацца з 9 па 12 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі