Лойка: калі Лукашэнка нешта хоча — хай кажа сам

Журналистка Ольга Лойко

Журналістка Вольга Лойка / Plan B.

Што хоча беларускі рэжым за вызваленне палітвязгяў — па сутнасці невядома. Прапаганда адпраўляе супярэчлівыя сігналы, і рабіць высновы на іх падставе нельга.

"Калі спадару Лукашэнку нешта трэба, было б значна лепш, калі б ён сам асабіста гэта сказаў. Таму што слухаць усіх прапагандыстаў... Іх там таксама калаціць не па-дзіцячы, і зразумець, чаго яны хочуць, зусім немагчыма. І дзе там эксцэс выканаўцы, дзе ён перадае нешта, што яму данеслі... Кажуць: "яны выйдуць апошнімі". Ніхто не ведае, калі выйдзе хто-небудзь з іх (палітычвязняў)", — кажа ў эфіры Еўрарадыё былая палітзняволеная журналістка Вольга Лойка.

Журналістка прыводзіць прыклад: падчас разгара міграцыйнага крызісу на мяжы здавалася, што гэтае пытанне ніяк не вырашыцца. І так было да званка Лукашэнку на той момант канцлеркі ФРГ Ангелы Меркель. Лойка, якая тады знаходзілася ў СІЗА, магла атрымаць інфармацыю толькі з дзяржаўнай газеты "СБ. Беларусь сёння" і, чытаючы яе, можна было зрабіць выснову, што Меркель нібыта пагадзілася на ўмовы забраць да сябе мігрантаў.

"То бок, хлопцы, вы сабе гэта (вызваленне палітвязняў) можаце яшчэ і за доблесць выдаць. Ваша газета пра гэта напіша так, што вашы ўважліва адбіраныя "ўсебеларусы" падумаюць: бачыце, сапраўды які ў нас бацька..."

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі