Лукашэнка расказаў, колькі комплексаў "Арэшнік" хоча атрымаць ад Расіі
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка расказаў, колькі комплексаў "Арэшнік" хоча атрымаць ад Расіі.
"Думаю, што пакуль дзясятак, а потым паглядзім. Калі ў расейцаў будзе жаданне больш іх размясціць, мы размесцім іх больш", — перадае яго словы БЕЛТА.
Заява прагучала ў кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці ў адказ на пытанне журналістаў.
Пра жаданне, каб Расія паставіла ў Беларусь комплекс "Арэшнік", Лукашэнка кажа ўжо другі месяц. На сустрэчы ў Астане 28 лістапада ён заявіў Пуціну, што месцы для дыслакацыі ўжо гатовыя. Пазней Пуцін паведаміў, што гэтыя комплексы будуць пастаўленыя ў Беларусь у 2025 годзе. Міністры Лукашэнкі кажуць, што рашмяшчэнне ў Беларусі расійскіх ракетных комплексаў дапаможа зняць заходнія санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.